21 лютага - дзень роднай мовы

21 февраля 2023
21 лютага - дзень роднай мовы

Паважаныя бацькі,

размаўляйце, калі ласка, з намі па-беларуску,

адзначайце Дзень роднай мовы!

ВЕЛЬМІ ВАЖНА навучыць сённяшніх дзяцей з павагай ставіцца да беларускай мовы, а таксама бегла на ёй размаўляць. Яны мала чуюць родную мову ў шырокім ужытку, а таму маюць бедны слоўнікавы запас, іх маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы. Хоць наша ўстанова i з’яўляецца рускамоўнай, але мы шмат увагi ўдзяляем развiццю менавіта беларускага маўлення дзяцей.