Свята роднай мовы “Роднай мовы гук чароўны”
Слова кожнае і кожны сказ бацькоўскі
Змалку трэба моцна бараніць…
Па дарозе доўгай, бруднай, коўзкай
Мовы матчынай запомні карані…
Пімен Панчанк
Cёння у свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.
У сераду, 21 лютага, у Роскім дзіцячым садзе адбылося свята, прысвечанае Дню роднай мовы. Шмат цудоўных вершаў беларускіх пісьменнікаў гучала у гэты дзень: “Радзіма”, “Беларусачка”, “Ветлівыя словы” і г.д. Дзеткі спявалі беларускія песні “У нас сёння свята”, “Прымі садочак родны”, ігралі у беларускія народныя гульні, танцавалі.
На свята беларускай мовы была запрошана госця – Алена Казіміраўна Блажэеўская, падагог з вялікім стажам, якая цяпер узначальвае клуб ветэранаў працы “Краснасельскбудматэрыялы”. Алена Казіміраўна здаўна піша вершы як на рускай, так і на беларускай мовах. Дзеці з ахвотай паслухалі першы напісаны маладой настаўніцай беларускай мовы і літаратуры верш “Першай настаўніцэ”, адгадалі падрыхтаваныя госцяй загадкі, разам расказалі казку на беларускай мове. Шмат радасці з сустрэчы і цудоўнага свята атрымалі нашыя выхаванцы.
Выхоўваць патрыётаў сваёй Радзімы, якія ведаюць традыцыі свайго народа і родную мову, трэба з маленства. Дзякуем дзецям разам з бацькамі, нашай госці, а таксама падагогам за актыўны ўдзел у свяце роднай мовы.
Кажуць, мова мая аджывае
Век свой ціхі: ёй знікнуць пара.
Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як зара. (Пiмен Панчанка)
Дык не дай загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”, цудоўнай роднай мове.